Сiвы, гаворыць...

Татьяна Цыркунова
Сівы, гаворыць вельмі  ціха,
Ды слова кожнае  з вагой.
Ён партызан, спазнаўшы ліха,
Таму і споведзь вёў з тугой.

У лесе з першых дзён навалы.
Дзе прытуліцца, выжыць як?
Хаваўся ў нейкія завалы
Чырвонай арміі  бядак.

Сустрэў  аднойчы ён жанчыну.
Прыйшла чарніцы каб збіраць.
Ён растлумачыў  ёй прычыну —
Загінула святая раць.

Адзін ад часткі  ён застаўся,
Вінтовак прыхапіў  з сабой.
Знайсці другіх байцоў стараўся,
Якіх не знішчыў  першы бой.

Жанчына стала сувязною,
Мужчын мясцовых прывяла.
Актыў сяла, гатовы к бою,
Бяда іх між сабой спляла.

Хапіла роспачы і гора,
Галота дужаю была.
Бядоты праглынулі  мора,
Наперад барацьба вяла.

Сівы, гаворыць вельмі  ціха,
Але галоўнае сказаў.
Ён партызан, спазнаўшы ліха,
Свой шлях нялёгкі  паказаў.