Мы помнiм...

Татьяна Цыркунова
Пястую ў сэрцы думкі-мроі,
Чаму вучыла нас вайна?
Як вылучаліся героі?
Іх не адолела яна.

Мне многіх прозвішча вядома,
Імёны вуліцам далі.
Чытаю шыльдачку на доме —
Яны ўсё ж перамаглі!

Вайны героі —  абаронцы...
Радзімы мужныя сыны.
Дастойны славы ды бясконцай,
Святыя рыцары вайны.

Мы добра помнім сорак першы.
Парушыў на гады спакой.
Складаюць зноў нашчадкі вершы...
Радочкі плачуць пад рукой.

Пястую ў сэрцы думы-мары,
Каб прысвяціць герою верш.
Перад вачыма — бой, пажары...
Імкнуся напісаць я лепш.