Клёнiк

Анна Атрощенко
Клёнік адзінокі, як заслона,
Прытуліўся на чужой мяжы.
Пад яго зялёнаю каронай
Пралятаюць хуткія стрыжы.

І чаму расце ў жытнёвай плыні,
Цягнецца лістотай да нябёс?
Нібы выйшаў вандраваць з карціны,
Упрыгожыў вёску, чужы лёс...

       Зборнік "Пазычце ў сонца дабрыні!"