Трыялет

Анна Атрощенко
Якое за акном раздолле!
Спяваюць звонка раўчукі,
Вясна фарбуе лазнякі,
Якое за акном раздолле!
Прамень малюе ланцужкі
І асвятляе наваколле,
Якое за акном раздолле!
Спяваюць звонка раўчукі.

  Зборнік "Пазычце ў сонца дабрыні!"