Трыялет

Анна Атрощенко
Пазычце ў сонца дабрыні!
Сагрэйце дом сваёй пяшчотай,
Як восень дзівіць пазалотай,
Пазычце ў сонца дабрыні!
І не сябруйце вы з лянотай,
Імкліва пралятаюць дні...
Пазычце ў сонца дабрыні!
Сагрэйце дом сваёй пяшчотай.

   Зборнік "Пазычце ў сонца дабрыні!"