Трыялет

Анна Атрощенко
Што значыць сёння наша слова?
Птушыны спеў каля бяроз...
А родны кут таксама лёс,
Што значыць сёння наша слова?
Не абыходзімся без слёз,
Бо мова -- стрыжань і аснова.
Што значыць сёння наша слова?
Птушыны спеў каля бяроз...

   Зборнік "Пазычце ў сонца дабрыні!"