Трыялет

Анна Атрощенко
Калі на сэрцы будзе горка,
З малітвамі і ноч святлей!
Шукай тады светлых людзей,
Калі на сэрцы будзе горка,
З надзеямі і жыць лягчэй,
А вера -- у нябёсах зорка.
Калі на сэрцы будзе горка,
З малітвамі і ноч святлей!

   Зборнік "Пазычце ў сонца дабрыні!"