Загрымелi гарматы...

Татьяна Цыркунова
Загрымелі гарматы
Моцнай сілы пад Оршай.
Б’е «Кацюша» — аматар,
Зброя, пекла што горшай.

Партызаны... атрады...
Век Радзіме адданы...
Холад, голад, прылады
Ды крывавыя раны.

Як пра гэты падзеі
Можна людзям забыцца?
Грэла сонца надзеі,
Памяць стужкай бруіцца.

Гэту памяць не зрушыць
Нават зброяй пякельнай.
Бранск, Смаленск — гора душыць,
Бой-змаганне пад Ельняй.

Не, не здатны да здрады
Ўвесь народ Беларусі.
Шчыры, добры, адданы...
Як я ім ганаруся...