Ротны

Татьяна Цыркунова
Ён нешта крычаў — не разумелі мы.
Махаў нам рукамі наш ротны.
Салдаты зялёныя, няўмелыя...
А час набліжаўся смяротны.

Крычаў, мы ў акопы схаваліся.
Пачулі адно слова: «Танкі!»
Як жа ўсе мы перехваляваліся
Ў першым вайсковым світанку.

Як бацька ахоўваў — зялёныя...
На фронце шлях цяжкі, гаротны.
Душылі танкі — «Тыгры» хвалёныя,
Але не пакінуў нас ротны.

Крычаў: «Танкі накрыем гранатамі!»
Загад для салдат паваротны.
Стралялі з тылу дружна гарматамі,
Наперад з гранатай бег ротны.

Глядзеў маладняк услед разгублена:
«Дык вось ты якое, геройства...»
Гранатай пагроза загублена.
Учынак той акт — не забойства.

Не пакіне ніколі мінулае.
На неба гляджу ў час маркотны.
Супакоіць неба сэрца чулае —
Свеціць зоркай ротны-бессмяротны.