Виктор Володин. Рождественская лестница

Алла Белькова Кресс
пераклад на беларускую мову.

Калядная лесвіца
Ішлі шчаслівыя, ды толькі не любіў
Ніхто, былі шчаслівей іншых ў свеце.
Насустрач дзьмуў халодны, свежы вецер,
Яе кашнэ фрывольна церабіў.

І сыпаў снег нябесным канфеці,
Але не каляровым – беласнежным,
Як белы верш: прыродным тым бязмежжам
Граніт засыпаў так, што не знайсці

Прыступкаў з парапетам. Стары Год
Масціўся побач пад завейнай аркай
З налітай развітальнай, поўнай чаркай…
Унізе, там, дзе пешы пераход,

Ўся ад-куцюр начальніца зіма
Была ў прыкідзе  снежнай каралевы,
Каб  нас з табой адправіць па дамах,
Бо  лёс прызначыў нам такі расклад:
Направа ехаць ёй, а мне – налева
У бласлаўлёны, першы снегапад!

http://stihi.ru/2022/01/03/5891