Трыялет

Анна Атрощенко
Не бяжыць цяпло ўжо па траве,
Не сустрэнем мы з табой нікога.
І віецца шумная дарога,
Не бяжыць цяпло ўжо па траве.
Уладараць восень і трывога,
Нас ніхто не кліча, не заве...
Не бяжыць цяпло ўжо па траве,
Не сустрэнем мы з табой нікога.

   Зборнік "Пазычце ў сонца дабрыні!"