Трыялет

Анна Атрощенко
У Хрыста  -- прабітыя далоні,
За грахі людзей пакуты...
Да крыжа Гасподзь прыкуты!
У Хрыста прабітыя далоні,
Хоць малітвы і пачуты.
Чырванелі кропелькі на ўлонні...
У Хрыста -- прабітыя далоні,
За грахі людзей пакуты...

   Зборнік "Пазычце ў сонца дабрыні!"