Виктор Володин. Мадам

Алла Белькова Кресс
Пераклад на беларускую мову.

Мадам
Вы не злуйце, мадам, не сярдуйце ані,
Вам ад сэрца дару  кампліменты.
Мне  руку сваю дайце, яна бы ў агні,
Як празрыстай вады дыяменты

Слёзы вашыя. Кожная так зіхаціць,
Коціць кропелькай па падбародку,
І душа, нібы рана, няхай не шчыміць –
Шлях нязначнага смутку  кароткі.

Маё добрае слова пачуйце здаля,
Супакойцеся – пройдуць нягоды.
Сонца свеціць яскрава планеце Зямля
І ўзыходзіць заўсёды з усходу.

А гульня не мяняе законы свае:
То спякота, то снег на далонях…
Вам, мадам, прыгажосці і моцы стае;
А вось ён – з сівізною на скронях.

Гэта пылу гучыць завяршальнага такт,
Пах чаромхі вакол карагодзіць.
Вечарэе, і дзень аб’яўляе антракт,
Да заходу  на захад сыходзіць.

http://stihi.ru/2021/04/26/6982