Виктор Володин. Чайка

Алла Белькова Кресс
пераклад на беларускую мову.

Чайка
Закуточак мой родны – завулачкам:
Сцежка ў цемры сярод лебяды…
Мільгане ў небе зорка акурачкам
І пагасне. Упадзе туды,

Ўдалячынь, за палямі туманнымі,
Дзе Стажараў памежжа ляжыць.
Дзе над водамі  над акіяннымі
Ўецца чайка і моцна крычыць.

Там свабода марская, туманная.
Тут жа  брамка і лаўка, і плот;
Я ды яблынька, пепін –шафранная,
Ды нікчэмных размоў калаўрот.

Ён – забыты! Са жнівеньскай сілаю
Рэзедою паветра гарчыць.
Ў небе доляй маёй белакрылаю
Кружыць  чайка і зорка гарыць!

http://stihi.ru/2020/11/17/9076