Кожны май...

Татьяна Цыркунова
Партызанскі непахісны дух
Дапамогаю ў баях крывавых.
На Палессі родным — моцны рух
Не знішчалі жорсткія аблавы.

Мемуары сведчаць мне аб тым,
З горыччу напісаны старонкі:
Найсмялейшым, любым, залатым...
Змоўк, прапаў навекі голас звонкі.

Гэты голас аддаваў загад.
Камандзір вядомы, партызанскі —
Аляксей Чарткоў — не на парад,
Выгляд яго велічны, спартанскі.

Кожны май прыносіць напамін,
Быў Алёша, пэўна што, найпершы.
Пачынаў ён барацьбу адзін...
Дык няхай жыве заўсёды ў вершах...