Рассею зерне

Мария Мучинская
Агнём сакральным, што ў маiх далонях,
Сагрэю ўбогiх духам i бяздомных.
Прыгоршняю святой вадзiцы
Усiм хто смагне дам напiцца.

Рассею зерне па прасторах жменяй,
Пакутных сэрцайкi напоўню верай.
Каб расквiтнела праўда ружай,
Не агарнула душы смутай…

Святла праменi разалью ў прасторы,
Каб асвяцiць пытлiвым шлях на зоры.
Каб мы iшлi з табой  з надзеяй,
Што ласка Боская вядзе нас…