У вясновым сiнiм небе...

Татьяна Цыркунова
У вясновым сінім небе
Хмаркі лёгкія — пушынкі.
Дзьмухаўцы на чорнай глебе,
Кветачкі ўздоўж сцяжынкі.

Нібы ў вочы заглядаюць,
Са спагадаю вітаюць.
Ды галоўкамі ківаюць.
Чараўніцы забаўляюць.

Што ж ты спахмурнеў, саколе?
Адчуваеш час расстання?
Не бядуй, у сінім доле
Будзе нас чакаць спатканне.

У час тугі ды ў час нядолі
Ўспомню поле з росным жытам.
Лёгка дыхаць на прыволлі,
Думкай сцежачка адбіта.

Зноў звяртаюся з тугою
Я да месц сваіх радзінных.
Не магу я стаць другою,
Помню хату ды Радзіму.

У вясновым небе хмары,
Дожджык будзе, ды нядоўга.
Ён мае абудзіць мары,
Пачуццё адновіць доўга.