Вайна, вайна

Мария Мучинская
Вайна, перапалох i боль у сэрцы,
Сiрэны вой, матулi плач.
Паветра, гар i пахi смерцi,
Ухмылка ў  поглядзе, палач.

Гарматаў гул i самалётаў,
Сыночак, крык у цемры, склеп.
Адбiтак на раллi ад ботаў,
Цяжар ў душы, у сэрцы след .

Зямля, як рэшата, ў варонках,
Спадар i цар салдат-чужак.
У яствах стол – вiно, тушонка,
У склепе - голад, смерць i жах.

Трава ў крывi, страха у дзюрках,
Суседзi, трупы i смурод.
Разруха,  здзекi над дачушкай,
Шаленец з поглядам, як лёд.

У небе хмары, дым i вецер,
На полi  косцi i бур`ян.
Народу - голад, хлыст i плецi,
Вякамi рабства i падман.

Краiны стогн, свабоды пошук,
Надзея з верай - сок жыцця.
Дзядоў змаганняў славы водгук –
Куфэрак мытарства канца.