Нябытны сведак нешта...

Татьяна Цыркунова
Нябытны сведак нешта піша.
Аб чым ён можа напісаць?
Радочкі размалюе пышна,
Няма чаму ўваскрасаць.

Увачавідкі ты не бачыў,
То не лянуйся, пашукай
Матэрыялы праваздачы,
Ды слова праўды пагукай.

Аб праўдзе трэба турбавацца,
Пакуль яна яшчэ жыва.
За верагоднасць хвалявацца,
Праўдападобнасць не каваць.

Адказны шлях зусім нялёгкі,
Прасочваецца дзесь хлусня.
Добраславенне ўсім палёглым.
Выснова ёсць, не мітусня.

Нябытны сведак нешта піша,
Не выплыве ён аніяк.
Напэўна, думкі чорт калыша,
Радкі складае абы-як.