Выпадковыя словы

Михаил Кортелёв
   Выпадковыя словы.

А дзень як цень, дажджлівы і змарочны,
Паўзе-паўзе, няма яму канца,
Душа птушыная ўзьлёту кудысь просіць,
Баслаўленьня нейкага ад сьвентага айца.

Мабыць была яна ў нявер'і доўгім,
Блукала цемрадзьдзю без кропелькі сьвятла,
Змаглась у мроях аб шчасьці зямным, поўным,
Якога ань сабе, ань людзям не знайшла

І тло жыцьця, і вечныя пачаткі
Прымаюць спадкаемцы і нясуць,
Мабыць   ім, у змроку шэрым, вадкім,
Я словы выпадковыя шапчу.
-21.05.22.