Завiхаецца мацi...

Татьяна Цыркунова
Завіхаецца маці ля печы,
Ліст капусны, на ім чорны хлеб.
Брат малодшы мой нешта ляпеча,
Ён далёкі ад нашых патрэб.

Па стальніцы мы соваем лямпу,
Мала света, у поцемках мы.
Навучанне нас цягне за лямку,
Фарміруюцца дзетак умы.

За сталом пачынаецца спрэчка —
Да каго стане лямпа бліжэй?
Язычок з газай  — лямпы сардэчка,
Галавою схілілісь ніжэй.

Разгаралася нават варожасць,
Бо за лямпу была барацьба.
Прагнасць ведаў усё пераможа,
Свет навукі — то не варажба.

У маленькай закінутай вёсцы
Да навукі пачаўся мой ход.
Вандраванне прынесла ўзнёсласць,
Прагнасць ведаў, да іх падыход.