Дамавы

Татьяна Цыркунова
Дамавы жыве ў кожным доме.
Месца для яго адно — запечак.
Дзедка, Гаспадар — завуць знаёма,
Казкамі дзядок увекавечан.

Барадаты дзед сядзіць без шапкі,
Доўгая кашуля, босы ногі.
Ды яму не трэба і пальчаткі,
Дамавы не ведае дарогі.

Гаспадар бывае задаволен,
Ладзіцца тады жыццё ў сялібе.
Насылаць няшчасці дзедка волен —
Дык нястачамі дастануць хібы.

Уласкавіць дамавога можна —
Чорны певень — добрая адплата:
Над галлём зарэзаць асцярожна,
Вымятаецца галлём уся хата.

Дзед штогод гуляе на вяселлі.
Можа нарабіць наўмысна шкоды.
Наварыць куцці, сцяліць пасцелі,
Сытаму дзядку не да прыгоды.