Виктор Володин. Баррэ

Алла Белькова Кресс
Пераклад на беларускую мову.

Баррэ
Варажыла на картах і рунах.
Абажала прычоску карэ.
А яшчэ твае пальцы
             любоўна па струнах
Прабягалі з прыёмам баррэ.

Пад акорды старэнькай гітары
Ты ўзгадай, што прайшло на пастой
Лета бабіна, кліч
                жураўліны ў абшарах
З сумным плачам ляціць у прастор.

Назаўсёды пакінуў прасторы,
Нам пакінуўшы летнія сны.
Пад чароўных тых струн пераборы,
Пад гучанне асобнай струны.

Вось і восень. Заход дагарае
І  гадоў адышла  мітусня.
Мы старээм, і ўсё ж
      ты зайграй, дарагая,
Маё шчасце і мара мая!

Хоць узрост наш далёка не юны,
Жыць не можа душа без трывог.
Хай спяывюць нам струны;
      адкладзем жа і руны,
Варажбітныя карты таро.

http://stihi.ru/2021/03/10/7869