Минск Август 2020

Володькина Ольга 7
    Што робяць з табою, Радзіма ?
Дня сённяшняга падзеі
Гавораць, як многа загублена
І знішчана ў душах людзей.

Дзе праўду шукаць сёння ў свеце ?
І выйсце дзе з гэтай бяды ?
Таму, што я бачу і чую,
Як разуменне знайсці ?

Калі над зямлёй беларускай
У спрадвек партызанскім краі
Ў нябёсаў блакіт васільковы
Ўзнялісь паліцаяў сцягі.

На вуліцах і на плошчах
У бязмежжа прастору плыве
Паліцайскай прысягі словы:
“Жыве Беларусь. Жыве”.

Вы словы прысягі той здрадніцкай
Ў сэрцы свае прынялі.
Няўжо паліцаяў нашчадкамі,
Вы, беларусы, сталі ?

Не гэтыя словы салдатаў
Вялі ў баі у час вайны,
Ім сілы давалі змагацца
Да апошняй кроплі крыві.

Не з гэтымі словамі партызаны
Ў лясах браліся за зброю,
Не з гэтымі словамі за Радзіму
Жыццё аддавалі героі.

Не з гэтымі словамі ворага
Адолець народ змог,
Узняўшы над светам вызваленным
Чырвоны сцяг перамог.

Не гэтыя словы ў сэрцах,
Як агонь нязгасны няслі.
Праз пекла вайны прайшоўшы,
Выстаялі і перамаглі.

А з гэтымі словамі здраднікі,
Якія Радзіму сваю прадалі,
Хто ў суровы, ваенны той час
Не ў партызаны пайшоў, а ў паліцаі.

Хто з народам сваім і краінай
Не дзяліў вайны горкі лёс,
Пра сумленне і годнасць забыўшыся,
Фашыстам клятву прынёс.

Хто абраў назаўжды ганебны,
Поўны праклёну шлях, -
Стаць пад фашысцкую свастыку,
Пад паліцайска-здрадніцкі
Бел-чырвона-белы сцяг.

Хто глухія да гора люцкога,
Непамернага болю, адчаю,
Свой край і народ паланёны
Фашыстам знішчваць дапамагалі.

Пад крыжамі фашысцкай свастыкі,
Шлі шарэнгамі звар’яцеламі,
З нашыўкамі  паліцайскімі
Бела-чырвона-белымі

Паліцайскай прысягі словы
На зняволеннай, роднай зямле
Гучалі, як здека над Бацькаўшчынай:
“Жыве Беларусь. Жыве”.

І разам з фашысцкімі карнікамі
Выконваць іх жудасны план,
Адпраўляліся паліцаі
Ў рэйды на партызан.

Колькі загубленных лёсаў,
Колькі спаленных вёсак,
Колькі знішчаных і забітых, -
Па локаць рукі ў крыві
Ў тых фашыстаў, паліцаяў, бандытаў.

Памятаючы аб іх зверствах,
Пасля вайны беларускі край
Не ведай слоў горшых,
Чым “фашыст” і “паліцай”.

І сёння, Вы іх нашчадкамі,
Беларусы, сталі !?
Калі без болю, без жаху, без сораму
Іх сцягі над сабою ўзнялі.

Як коратка ваша памяць,
Няўжо нічога не значыць для вас -
Хатынь, Трасцянец, Дахау,
Асвенцым і Бухенвальд.

Міл’ёны жыцце аддаўшых.
У даўно адгрымеўшых баях
За Мінск, за Маскву, за Кіеў,
Брэст, Курск, Арёл, Сталінград ?

Як вы змаглі забыцца?
А, можа, вы, нават, і не чыталі
Дзевяць старонак дзённіка
Савічавай Тані ?

Усяго толькі дзевяць старонак
Жахлівага сведчання дзіцяці,
Як голад і смерць панавалі
Ў блакадным Ленінградзе ?

Няўжо вашы душы і сэрцы
Ад болю і жаху не стынуць
Прад памяццю ўсіх згарэўшых
У пякельным агні Хатыні ?

І аніякіх струн
У вашых душах не закранае?
Невыказнага  болю лёс,
Легендарнага бацькі Міная ?

У заложнікі ўзялі фашысты
Чацвёра яго дзетак,
Пісала бацьку запіску
З турмы дачушка-падлетак:

“За нас не хвалюйся, папа,
У палон не здавайся немцам”.
Той ліст да канца вайны
Насіў Мінай каля сэрца.

Не здрадзіў Мінай Радзіме -
Загінулі яго дзеці.
Малодшы сын Міная
Пражыў толькі тры гады на свеце.

Аднаму Богу вядома,
Што ў бацькі было ў душэ.
Не сорамна вам, беларусы ?
Жыве Беларусь ?  Жыве ?

І колькі такіх герояў
Прайшлі свой пакутлівы шлях,
Але не сталі фашысцкімі халуямі
Пад паліцайскі сцяг.

Вы памяць героеў прадалі,
Папралі іх подзвіг святы,
Калі над сабою ў нябёсы
Ўзнялі паліцаяў сцягі.

Няўжо ў Беларусі забыліся
Як у час той Вялікай вайны,
У еднасці з рускім  народам,
Украінцы, беларусЫ,

Татары, армяне, грузіны
І іншых рэспублік сыны
Адзіным савецкім народам
Увесь свет ад фашызму спаслі?

Вы еднасць народаў прадалі,
Абраўшы сабе такі шлях -
З ненавісцю да Рассіі
Пад паліцайскі сцяг.

Любыя злачынствы і здраду
Гатовыя вы апраўдаць,
Каб толькі ў беларусаў
Іх еднасць з Рассіяй адняць.

Каб вытравіць у беларусаў,
Памяць з іх душ назаўжды
Пра рускія іх вытокі,
Пра рускія карані.

Каб знішчыць у душы народа
Братэрскай любові агонь.
Няпраўдаю душы напоўніўшы,
Узяць пад прыгнёт і ў палон.

І еднасць народа адзінага,
Якого, з Кіеўскай Русі вытокі,
Якого, Айчына адзіная
Ад Брэста да Ўладзівастока,

Жадаеце вы парушыць,
І раз’яднаць назаўжды,
Знішчыць моц яго багатырскую,
Якой у еднасці карані.

Таму скачыце вы ў пагоні,
І толькі лаецеся з далі
Як бандэраўцы з Ўкраіны,
Што крычаць: “Хто не скачуць – тые москалі”.

Адзінага вы з імі духа,
Адное ў вас у душы –
Ні памяці аб героях,
Ні годнасці, ні святынь.

Сапраўды, паліцаяў нашчадкі вы,
Як яны, вы народ свой прадалі,
За бутыль нямецкага шнапсу,
За пячэнькі і за даляры.
 
Толькі балюча, што  зноў, як здека
Над партызанскім краем плыве
Паліцайская прысягі словы:
“Жыве Беларусь. Жыве”.

Што робяць з табою, Радзіма?
Як разумець гэты жах:
Паліцаяў нашыўка –
Для беларусаў сцяг !?

Вы толькі да брацкіх магіл
Салдатаў і партызанаў
Не прыходзьце з паліцайскім сцягам,
Не трывожьце герояў раны.

Не смейце з сцягамі забойцаў
Трывожыць загінуўшых прах,
Ім сустрэч пры жыцці хапіла
З паліцаямі ў баях.

Як дайшлі вы да такога бяспамяцтва,
Да бяздумнага забыцця,
Тых, хто свет і краіну выратавалі
Коштам свайго жыцця ?
 
І да помнікаў – мемарыялаў,
Дзе замучана безліч ахвяр,
Не прыходзьце са сцягамі катаў,
Бо не вытрымаць гэтай болі цяжар.

Тых мясцін, дзе зямля і рэкі,
Перапоўнены былі ахвяр крывёй,
Не паганьце, не зняважайце
Катскай сімволікаю сваёй.

Ля мясцін іх пакут і болю
Будзе вечна набат біць,
Будзе вечна гучаць колакал
Пра ўсё тое, што нельга забыць.

Вам бы там за ваша бяспамятства,
Вам бы там за вашу сімволіку
Прабачэнне ў іх прасіць.