Не бывае штосьцi двойчы

Мечислав Курилович
Не бывае штосьці двойчы
і не будзе. З той прычыны
мы прыйшлі без прывілеяў
і памром тут без руціны.

Нат калі ў самай дрэннай
нас вучылі школе света,
павярнуць назад не можам
ані зімку ані лета.

Не паўторацца ніколі
І дзве зоркі цёплай ночы,
самы смачны пацалунак
і твае з імпэтам вочы.

Як тваё імя пачую,
акрыляе анёл сэрца,
быццам ружу нехта кінуў
у адкрытае акенца.

Сёння я з табою разам,
а між намі зімкі намець.
Дзе ж ты знікла мая ружа?
Ці ж ты кветка? Можа камень?

Чаму ж злосная хвіліна
з непатрэбным лезе пеклам?
Калі ёсць, то мусіць знікнуць.
Мусіць знікнуць – гэта ж пекна.

Усміхаемся ўзаемна,
узаемна, як заўжды,
падабенства паміж намі,
як дзве кропелькі вады.

 Пераклад з Віславы Шымборскай