Iх плён жыццё

Мария Мучинская
Палiтыка – па праўдзе, толькi прынцыпы,
Iх плён – жыццё: тваё, маё, дзяцей, суседа…
З часiнамi зiмою  перажытымi,
Сумётамi ў душы i бедамi, што зведаў…

З дзянькамi плённымi, як зоры, светлымi,
Расцвечанымi ярка фарбамi вясёлкi.
Дарогамi, чаканнямi, сустрэчамi,
Ды клiч таемны ўвысь далёкай зыркай зоркi.

Няма шляхоў схавацца ад свайго жыцця,
Па-за палiтыкi застацца немагчыма.
Шкада, але наш лёс – палiтыкi дзiця,
Быць нам па-за… дасць смерць – адзiная прычына…