Губка, трут, гарун...

Татьяна Цыркунова
Губка, трут, гарун, яшчэ жагра —
Годныя да выкрасання.
Як агеньчык трэба — іх пара,
Вогнішча паліць — заданне.

Лес дае тканіну для агня,
Па-над струткамі наросты.
Тонкім пластам — іх цаня,
Дабываць агеньчык проста.

Ведаю ад таты я пра іх.
Партызан... ох, давялося...
Бліца-грыб, нарост зусім другі,
Ужывалі — павялося.

Губка, трут, гарун, жагра, губа...
Памятаю гэты словы,
Бо без ведаў не жыццё — труба,
Надаюць яны аснову.

Лес палескі добры чараўнік,
Ён накорміць, даст агеньчык.
Лес палескі чым не франтавік?
Партызанам ён паплечнік.