Грэчышча

Татьяна Цыркунова
Разнясецца птушак спеў
Над густым лясным абшарам.
Разумею шэпты дрэў —
Плачуць аб былых ахвярах.

Грэчышча... на полі тым
Палягло людзей нямала.
Лес з убранствам залатым
Увасобіць плач фінала.

Уваскрэслым бачу жах:
Старцы, дзеткі ды кабеты...
Нелюдзі страляюць: «Гах!»
Знішчыць усіх — агідна мэта.

Колькі б часу не прайшло,
Нам на гэта не забыцца...
Нёс фашызм нам толькі зло...
Памяці той не пазбыцца.