Закон жыцця

Мария Мучинская
«Заўтра» змагаецца ўпарта у стычцы,
Просiць i клiча наш мiр абудзiцца.
Крок зрабiць цвёрды наперад рашуча,
Смела на зорку i сонцу насустрач.

Клiча «учора» назад развярнуцца,
Рабству аддаць свае сэрцы, пачуццi.
Цеплiць надзеi што дзесьцi-калiсьцi
Знойдзем нарэшце, магчыма, мы выйсце.

Плынi мянялi, варочалi рэкi,
Толькi шляхi у прыроды навекi:
Смела наперад, без права вяртацца,
«Ўчора» вярнуць не дае яна шанца.

Крокi назад – гэты шлях вядзе ў бездну,
Ў шэрым тумане маўклiва зачэзнуць.
Мiр памяняўся i выраслi дзецi,
Сонца для юных па iншаму свецiць.

Толькi наперад – iх клiчуць сусветы,
Путы, кайданы зрываюцца ветрам.
Волi, свабоды жыццё патрабуе,
Рвуцца аковы, разносяцца бурай…