Герри Лус. Шотландия. Стена

Алла Белькова Кресс
пераклад на беларускую мову.

Сцяна
Бацька мой – працаўнік, ён жыццё будаваў
І сцяну сабе з каменя ўзводзіў.
Дзень за днём і сям’ю, і дзяцей пакідаў,
Са сцяною знаходзіўся ў згодзе.
І высокай, і доўгай паўстала сцяна,
Можа, мора акружана ёю?
Мы шукалі, што скончыцца недзе яна…
Бацька наш не сустрэўся з сям’ёю.
Не заўсёды нас лёс па жыцці шкадаваў –
Доўгім шлях да сцяны атрымаўся.
Толькі бацька да дому шляхоў не шукаў,
На сцяне назаўсёды астаўся.

Павышэнне для бацькі, бы ў цемры – маяк:
Важны крок альбо простая норма?
Стаў ён тым, хто цяпер нажымае рычаг,
І бетон залівае у формы.
Свежай сталлю на сонцы сцяна зіхаціць,
Ганарацца яе камянямі.
Але бацька заўважыў – асобна стаіць
Ён чамусьці заўсёды, не з намі.

На хворай спіне, праз гады, праз век,
Мы нясем праз жыццё нягоду.
А бацька хаця замарудзіў бег,
Ды сцяна для яго – перашкода!

Дзе матулі знайсці у жыцці супакой?
Ў кветках яблыні чырвонашчокай?
І пытае у гутарцы з хворай сястрой:
“Дзе мой муж? Ён міраж далёкі…”
У малітве сціскае далоні ў замок:
“Ён за жорсткай жыве сцяною”
Бог, напэўна, пачуць яе мог,
Але смутак заўсёды з ёю.

Блокі, цэгла, стаўбы, правады
Праз туманы глядзяць густыя.
Цацкі, хворыя дзеці, сады
І каструлі заўжды пустыя.
Гітарныя струны, ад дуба кара,
І ад цацкі – вавёрчын хвосцік.
Келіхі, мячык, шары, мішура,
Артэрыі, зубы і косці,
Ляжаць ля сцяны…
Побаж з імі жыве
Праўда мая і сумленнасць.
Яна, бы агонь, чырванее, цвіце,
Сям’і шматгадовая вернасць!