Успам1н

Анна Атрощенко
Снег прылёг на мае скроні
белым інеем, густым...
На далёкіх тых улоннях
пасівелі ўсе кусты.

Пабялелі і паляны,
зніклі нашыя сляды...
Для кагосьці -- снег жаданы,
як юнацкія гады.