Герри Лус. Поэтический манифест

Алла Белькова Кресс
Пераклад на беларускую мову.
Паэтычны маніфест
Кожны мой верш – гэта ода любві,
Ода свету ўсім людзям планеты.
Кожны мой верш для народаў Зямлі –
Знак адзінства ў намерах іх светлых.
Кожны мой верш – спачуванняў тых блік,
Ўсім, хто гора спазнаў у багацці.
Кожны мой верш – непакорнасці крык,
Барацьба супраць гвалту, за шчасце.

Калі мой верш асудзіў спадароў,
Ў ім да бяспраўных маё спачуванне.
Я супраць ліха, вайны, кайданоў,
Я – за любоў, весялосць і каханне.
Верш мой і супраць смяротных грахоў,
Кліч мой да згоды, дзе мір – там  натхненне.
Там, хто паўстаў супраць злодзеяў зноў,
Смеласці дух павянчаны з сумленнем.
Пеклам для нелюдзяў будзе паэма.
Мужнасць – заўсёды галоўная тэма.

Кожны у вершы свой знойдзе прытулак,
Ён для ахвяраў – адзіны ратунак.
Кожны радок для пакрыўджаных – дар,
Сэрцу і думам – гаючы нектар.
Верш мой не здольны стаяць убаку,
Голас ўсявышняга – ў кожным радку.
Стройныя рыфмы – не простыя словы,
Вершы для шчасця – галоўныя ўмовы.