Герри Лус. Реквием

Алла Белькова Кресс
Пераклад на беларускую мову.
Рэквіем чалавечай каштоўнасці
Да дрэў павярнуся тварам,
Аблокі ў вачах маіх.
Пакута гарыць пажарам,
Пустэча ідзе да іх.
Звяры недарэчныя скачуць,
Стрыножаны ўдалечыні.
Птушкі як быццам бы плачуць,
У моцных цісках яны.
Вочы цямнеюць болем,
Людзі, куды б ні ішлі,
Засыплюць парэзы соллю
На лапіку кожным зямлі.
Ізноўку вачамі колюць,
Смутак яны знайшлі.

Сацсеткі – рэнтгена токі?
Грыбы яны ці то цвіль?
Крадуць яны з цела сокі,
Зойдуць ў труну, бы цвік.
Ў грудзях, нібы ў клетцы, сэрца,
Пульсуе яно адтуль,
Але, калі знікнуць дзверцы,
Душа абярнецца ў нуль.
А сэрца дык стане жабай,
І сцісне душу мароз.
На хворых яно і слабых
Ужо паглядзіць без слёз…