Любовь к лесу

Екатерина Дикалова
 
  Лес-наша багацце!
  З гэтым каштоўным багаццем звязаны лёс майго бацькі, які ўсё сваё жыццё,
амаль 50гадоў, служыў лесніком.
  Кожную раніцу ён,"як той мароз",абыходзіў свае ўладанні - лес! Ён ведаў
кожную сцяжынку, кожнае дрэўца:стаіць яно на месцы ці не.
  З цікавасцю мог расказаць гісторыю дуба-волата, які знаходзіўся ў яго абходзе,
пра чорную бярозу, якая, нібы ў задуменні, нязвыкла стаяла сярод сваіх сябровак бярозак.
  З замілаваннем вёў аповяд пра альтанку, якую сам змайстраваў для тых,
хто стоміцца ў дарозе, каб змаглі адпачыць, адчуць асалоду і пяшчоту, дзіўны водар лесу.
  Толькі яму, майму бацьку, даручылі гадавальнік, у якім вырошчвалі саджанцы хвоі!
Дарэчы, уся вёска жанчын дапамагала яму ў гэтай справе, і таксама наша сям'я.
Часта нахлынаюць успаміны, калі я з бацькам хадзіла ў лес па грыбы. Гэта былі
толькі сапраўдныя баравікі. Ён ведаў патаемныя мясціны.
  Наогул, ён быў знаўца лесу!
Верш "Ляснік" я прысвяціла майму дарагому татачку, Рукану Леаніду Аляксандравічу,
які жыў у вёсцы Голі, працаваў у Сянькоўшчынскім лясніцтве.
        У лесніка свае прыгоды:
        Ён з лесам можа гаварыць
        -З якое, скажаце, нагоды?
        -Душа яго за лес баліць.

         Яго кранае ўсё жывое:
         Напевы птушак, галасы,
         Дзявочы стан бярозак белых,
         Дуб-волат дзіўнае красы.
 
        Яго чаруе медуніца,
        Ліповы водар ў бары,
        У сукенках спелыя суніцы,
        Ажыны шэпчуцца:"Бяры".
 
        Так любаваўся, ішоў па лесе
        Мой бацька,-гэта ён ляснік,-
        Казаў, што ён прырос да лесу,
        Так моцна да яго прывык!
 
Толькі яму, бацьку, дарагому майму сэрцу чалавеку, лес адкрываў свае тайны!