Танечка ды лялечка

Интурист
“Пакладзі ты, дзетачка, на магілу кветачкі,
Гаварыла цётачка, слёзкі выцірала,
Ляжыць твая мамачка ў драўляным ложачку,
У драўляным ложачку,
Ды не ўстане больш.

Каб ёй мякка спалася, каб нам ціха спалася,
Ты зрабі прасціначку з кветак лугавых”.

Плача горка Танечка, бо згубіла мамачку,
Выюць побач цётачкі ветрыка грамчэй.
Пад спадніцай Танечка ўсё трымае лялечку,
З саломы цацачку, каб пагуляць хутчэй.

“Пакладзі ты, Танечка, на магілку лялечку, -
Гаварыла цётачка, слёзкі выцірала, -
Каб заснула мамачка ў драўляным ложачку,
У драўляным ложачку,
Ды не ўстала больш.

Каб ёй мякка спалася, каб нам ціха спалася,
Ёй пакінь ты лялечку, што зрабіў вядзьмар”.

Збегла ў хату Танечка ды схавала лялечку,
Як ні шукалі цётачкі, не змаглі знайсці.
Зорнай ноччу мамачка наведала Танечку
Ды сказала дзетачцы ляльку не нясці:

“Пакладзі ты, Танечка, пад падушку лялечку
Ды ня слухай цётачак, прэч гані вядзьмара.
Не заснуць мне, дзетачка, ў драўляным ложачку,
У драўляным ложачку,
Без дачкі маёй.

Каб нам мякка спалася, каб нам ціха спалася,
Ляжам з табой у ложак, ляжам утраіх”.

Збегла ўся вёсачка на лямант дзікі цётачак,
Паслалі па цясляра, паклікалі ксяндза.
Нарвалі ізноў кветачак, схавалі ўсіх дзетачак,
Паставілі зноў свечку гарэць пад абраза.





P.S. Стихотворение написано на трасянке - нелитературной смеси белорусского и русского языков, чаще всего употребляющейся в устной форме. Ритмы пятистрочной и двухстрочной строф взяты из белорусского фольклора.