Хутка лiпень

Мария Мучинская
Хутка лiпень, дзень народзiн,
Я у Бога многа не прашу.
Толькi б мiр наш жыў у згодзе,
Гул сiрэны не працяў душу.

Ды не рваў паветра выбух,
Не тапталi танкi збажыну.
Не дрыжэлi звонка шыбы,
Дзецi не гулялi у вайну…

Падары мне ў падарунак
Новай эры светлы, зорны дзень…
Боскай ласкi пацалункам
Змый навек з вачэй аблудных цень.

Хай дасць лiпень перамены,
Колерам вясёлкi заiскрыць.
Рве хай путы, рушыць сцены…
Як цябе, Гасподзь, мне умалiць?..