Мяжа, гранiца...

Татьяна Цыркунова
Мяжа, граніца, зрэдку – «дукт»,
Інтэлігентаў слова.
А сэнс адзін – падзела дух,
Рубеж, дзе «руб» – аснова.

«Руб» тое самае, што «грань»,
Ці «крэс» у мове польскай.
Лацінскі «дукт» – часова рань,
Падходзіць да пасольскай.

«Грань» – гэта выступ, востры кант,
Палі дзялілі лехі.
Рубеж, падзел – памежны грант,
Граніца – познім рэхам.

Мяжа – нібыта баразна,
Зямлю там не аралі.
Раздзел між іншымі яна,
Сабой дзяліла раллі.

Мне да спадобы слова лад,
У кожным сэнс ды сіла.
Шаную гэты я расклад,
Мне разнастайнасць міла.