Дауней лiчылi...

Татьяна Цыркунова
Даўней лічылі мы не на дзясяткі,
Не сотні, а на копы ды шастак.
Аб гэтым напішу свае нататкі,
Каб ведалі – раней было вось так:

Лічэбныя адзінкі былі копы,
Дзяліліся на паўкопкі яны.
Паўкопак меў пяць шостак – ход з Еўропы,
Лацінскія, нямецкія «сыны».

Затым шастак дзяліўся напалову,
Былі ўжо гэта траякі, іх два.
І браліся для ліка за аснову,
Вяла падлік свой хутка галава.

Шэсць пар — тузіновы, тузінковы, тузін...
Шэсць пар — двошасцень, двошасны, дваштак...
Лічылі гэтак доўга нашы людзі,
Лічыць, напэўна, зручна было так.

Чаму пішу аб тым нататкі часам?
Не хочацца былое адкідаць.
Цягнуліся ўсе веды доўгім пасам...
Жаданне ёсць — нашчадкам перадаць.