Калi святкуеш юбiлей

Татьяна Цыркунова
Калі святкуеш юбілей,
Падводзіцца падсумаванне.
У думках робіцца святлей –
Цябе той вынік не падмане.

Дарог вядзеш праўдзівы лік,
Тут перабольшання не трэба.
Маленькі вынік – не вялік,
Такая ў жыцця патрэба.

Скарыся з гэтым, усё, што змог...
Жыцця нялёгкая дарога...
Цягнуўся лёс да перамог,
На жаль, было іх так нямнога.

Але яны ўсё ж былі,
Зарою ранішняю грэлі,
Наперад за сабой вялі,
На месцы каб не закарэлі.

Калі святкуеш юбілей –
Заўсёды сум табе паплечнік.
Ты аб мінулым – весялей,
Цяжар гадоў не зломіць плечы.