Iзумруднае лета

Мария Мучинская
Iзумрудныя космы лугоў
Спавiвае i цешыць вятрыла.
Вярба вэлюм шаўковы на дол
Хваляй бархатнай паапусцiла.

Быццам зоркi сярод сочных траў
Замiгцелi рамонку вяночкi.
Побач хмель – не схавацца ад чар
Кветак водараў церпкiх i сочных.

У чароўных бяроз валасах
Салавейкi разносяцца трэлi.
На свiтаннi лiсцё ў прамянях
Срэбра сее i пах карамелi.

Скача «зайчык» па кроплях расы,
Сабiрае прамень быццам жменяй.
Шапацяць збажыны каласы,
Налiваюцца золатам-хлебам…

Мiж зялёных палёў i лясоў
Залацiстыя хвалi бушуюць.
Нос казыча нам пах верасоў,
Стракацяць на палях iзумрудных…