Родны месячык

Мария Мучинская
РОДНЫ МЕСЯЧЫК

Родны месячык, толькi табе
Я адкрыю сягоння пачуццi.
Разгубiлася вельмi, ў журбе,
Думкi розныя сэрцайка мучаць.

Закахалася я, толькi страх,
Што каханы любоў не раздзелiць.
Тоне сэрца у слёз ручайках,
Ноч варожыць птушынаю трэллю…

Нахiлiся блiжэй, мой дружок,
Прашапчу патаемныя думкi…
Памажы мне зрабiць верны крок,
Дай параду, развей  сэрца мукi.

З дна марскога прывет Пасейдон
Шле i клiча з сабой акунуцца.
Гладзь марская варожыць, як сон,
Быццам птах, уздымаюць пачуццi.

Маю тайну трымай у сабе,
Вецер злы каб яе не развеяў.
Майго сэрца чароўны напеў
Даляцеў да каханага весткай…