Прасвяцi, гасподзь

Мария Мучинская
Прасвяцi, Гасподзь, уразумець дай сiл,
Што мы толькi госцi – на Зямлi часова.
З азiмутам нас у свет ты адпусцiў
Адшукаць напрамак на шляху цярновым…

Па заслугах продкаў родных даў з сабой
Талент, розум, мудрасць – выспела вякамi.
Толькi наша зайздрасць цемрай над душой,
Ястраб лёс шматае злосна  кiпцюрамi…

Усхваляем сiлу, ёй ствараем культ,
Не кранаюць смерцi юнакоў бязвiнных.
Дэманы ў душы палотны свае ткуць,
Надзяляе лжэц нас гонарам «арлиным».

Толькi мiшура зямная – тленная,
Справы нашы цягнуцца за намi шлейфам,
Душы, пакалечаныя, - ценямi…
Зганьбiм шлях нашчадкам i утопiм ў бедах…