Святлом...

Татьяна Цыркунова
Святлом чаруе бацькі хата.
Старая, ды па сэрцу мне.
Няхай сабе і не багата,
Ды цеплынёй да сэрца льне.

Паліла печ не раз ды грубку,
Ад дроў бярозы – пах, не сум.
Гудзела цяга, нібы ў трубку,
Як камертон зацятых дум.

Святлом чаруе наша хата,
Вядом куточак кожны мне.
Мінулым усё ў ёй працята,
Мой зрок нічога не міне.

Стаяць на печы ў рад збаночкі
Ды лямпы – газы ўжо няма.
Збаночкі з гліны – дум званочкі,
Жалезны прас нібы прымак.

Святлом чаруе бацькі хата,
Утульна мне заўсёды ў ёй.
Яна старая, не багата,
Ды ў ёй я зноў з сям’ёй сваёй.