Краю мой!

Никита Стати
Усё набыло свой сэнс...
Краю мой!
Як далёка я быў ад цябе,
Калі слых мой поўніўся тваімі сьпевамі...
Ведаеш,
Як мяне вучылі страху й нянавісьці,
Як наўчалі быць
У адзіноце.
Ты ж сілкаваў мой дух,
Краю мой!
Я ж ня мог намагацца свайго,
Абяскроўлены змрочнымі крыўдамі...
Ці зірнеш, калі вочы пазбаўлены зрэнкаў?
Кожнае слова —
З маёй крыві...
Быў ты крывёю
У плоці маёй, якая ўзмацнялася,
І меней турбаваліся пялёсткі душы,
І адліпала
апомерць.
Даруй мне
Маё затлуменьне,
Ажбы я дараваў гэта людзям,
Якія даручалі мне сваю подлую любоў,
Даруй ім.

Як цяжка...
Які быў боль!..

Якая радасьць
Зараз...