Дзяучынка-котка

Маша Митенкова
(рисунок тоже мой)

Я раней была коткай бяздомнай.
Надышоў час у гэтым прызнацца.
Пад дажджом і зімою халоднай
Па дварах мне прыйшлося бадзяцца.

І на Гурскага зранку аднойчы
Давялося памерці мне ў клетцы.
Хто карміў мяне раз або двойчы -
Назаўсёды ў маім чуйным сэрцы.

І для гэтых я добрых людзей
Толькі шчасця прасіла ў Бога.
Зразумець не магла я падзей,
Калі гнаў хтосьці прэч ад парога

Мяне сонную раптам кудысьці
І калі для бяздомных катоў
Разламалі кармушку зачымсьці,
Калі клікалі ў двор наш адлоў.

Я магла б за вясёлкаю быць,
Але Бога прасіла я смела:
"Я хачу чалавекам пажыць,
Бо хачу, каб я іх зразумела".

"Калі хочаш, - мне Бог адказаў,
- Дык ты станеш вышэйшым тварэннем.
Хоць раней гэтак не вырабляў,
Для цябе я зраблю выключэнне.

Быць дзяўчынкай Марыяй ты згодна?
Будзеш жыць ты не вельмі шчасліва,
Але ўсё ж і не вельмі гаротна.
Зберажы Рай у сэрцы маўкліва,

Усім людзям пакінь добры след,
Пра братоў не забудзься вусатых".
Я цяпер ем відэльцам абед
І даўно не была я хвастатай.

Я дзяўчынка. І гукаў каціных
Не крычу. Карыстаюся словам.
Але так, як і ў целе звярыным,
Адкрываюся людзям я добрым.

Усё ж больш людзей добрых у свеце.
Я стараюся верыць у гэта.
І спрабую ва ўсіх на планеце
Нешта добрае бачыць. Дагэтуль

Не заўсёды я гэта знаходжу.
Я і зараз тых не разумею,
Хто звяроў розных крыўдзіць прыгожых.
Яшчэ ведаю: людзі ўмеюць

Крыўдзіць нават адзін аднаго.
Часта грошай ім хочацца больш
Ці яшчэ невядома чаго.
Дык апошняе нават і горш...

Я ўсім тым, каго не зразумела,
Пажадаю сагрэць сваё сэрца.
Без цяпла нават моцны і смелы
Быць шчаслівым не зможа, паверце.

Крыху лепш зрабіць свет паласаты
Абяцаю заўсёды старацца.
А з любоўю сваёй да хвастатых
Не змагу я ніколі растацца.

У жыцці я пабачыла больш,
Чым хацела калісьці таго.
Хоць у ім многа радасці, усё ж
На экзамен падобна яно.

У душы засталася я коткай,
Котак быўшых усё ж не бывае.
Гэта мяккай і цёпленькай ноткай
Часта сэрца маё сагравае.

Я раней была коткай бяздомнай.
І здаецца мне часта такое:
Калі б кожны быў коткай бязроднай
Ці сабакам хоць крыху, благое

Бы паціху знікала на свеце,
І дабрэй гэты свет стаў бы трошкі.