Хiба важна?!

Мария Мучинская
Спецаперацыя?! Альбо вайна?!.
Спытай у мацi, скамянелай над магiлай…
У немаўляткi – ў чым яго вiна?!.
Ракет, боегаловак, што ў паветры вылi?..

У тых, хто баранiўcя… Забiваў…
Смуродам жаху пакалечаныя душы.
Заўжды аднолькавы у смерцi твар,
Ён прыйдзе ў снах кашмарамi начнымi мучыць…

За ўсё адказваць будзем на зямлi:
Крывёй насычаныя i цынiзмам сэрцы.
Нам з iмi побач прабаўляць дзянькi –
Прайсцi праз пекла ў муках, што падобна смерцi…

Тварэц, Гасподзь, адкрый нам праўды зрок…
Ды абуздай разбузданыя сiлы цемры.
Малюся за пакуты, за народ,
Дай моцы несцi крыж i розум праўдзе верыць…