Казка для дарослых

Станислав Маевский
Каб ты была Алёнкай-чараўніцай,
а я тваім Іванкам- прасцячком,
змаглі  б з табой, напэўна, пажаніцца,
мець добры дом і хлеўчык з парсючком.
Галоўнае ж, каб цешылі нас дзеткі,
калі не  сем, дык парачка хаця б.
каб і ў летку сярод нашых кветак
было і нам чым цешыцца з жыцця.
Ты б не сядзела ў хаце беспрацоўнай,
ды і мяне за грошы не скубла,
не шкадаваў табе б я слоў чароўных,
хваліўшы стравы з нашага стала.
Не прасцячком ўжо я выглядаў бы –
гаспадаром, што  папярок, што ўздоўж.
Глыталі б слюнкі, гледзячы ўсе бабы:
не крочыць вёскай Ванька босанож.
Каб ты была Алёнкай-чараўніцай,
а я тваім Іванкам-прасцячком,
не бегаў бы за кожнаю спадніцай,
не прыпаўзаў з гуляначкі рачком.