Сакавiцкi дзень

Маша Митенкова
(перевод "Мартовского дня", рисунок тоже мой)

Дзень сакавіцкі нас промнямі лашчыў з нябёс
Сонца, што ўстала зусім па-вясноваму рана.
Горад, забыўшыся быццам пра сумны свой лёс,
Горда раскінуўся, стоячы годна і прама.

Нам загадалі прайсці ўсім хутчэй медагляды,
Каб у бальніцы на практыку летам пайсці.
Дома заплечнік пакінуўшы, рушу дахаты
І ўсміхаюся ўсім, каго можна знайсці

Побач. Нясу я з псіхушкі паперку ў руках,
Што наркаманкай у жыцці не бывала я гэтым.
Хоць я як быццам ўжо і ў дарослых гадах,
Смешная ўсё ж, як на небе вялікім планета.

Часам я вельмі няскладна, і часта бывае,
Што не магу ў гэты свет я прыгожа ўпісацца.
Горад жа іншы, вялікі, і вопыт ён мае.
Вельмі цярпліва і мудра ўмее трымацца.

Я ўздоўж праспекта іду і ля ўнівермага
Бачу бабуль на абшарпаных лаўках бетонных.
Ходзяць вакол, так ляніва цягаючы лапы,
Птушкі, як быццам бы хатнія куры, і сонна

Шыямі круцяць, збіраючы россыпы хлеба.
Побач напісана мелам дзіцячай рукой
Там "Не вайне!". З добрай марай пра мірнае неба
У сэрцы, схіліўшыся нізка над мяккай травой,

Корміць катоў незнаёмая дамачка кормам.
Коцікі, кажучы "Дзякуй!", хвастамі махалі,
Потым яе абступілі пухнаценькім колам.
Вушы катоў быццам кветкамі яркімі сталі.

Думала я, што і мне пакарміць трэба чорных
Котак, жывуць недалёка ад нас што ў падвале.
У халадзільніку мяса абрэзкаў адборных,
Мамай нарэзаных, пару мяшочкаў ляжалі

Ім. Я дадому ішла і глядзела на неба...
Думала я: "Я люблю ўсе краіны на свеце.
Шмат я куточкаў хацела б пабачыць планеты,
Несці па свеце дабро ўсім ад чыстага сэрца.

Толькі маё і жывое, і чуйнае сэрца
Роднаму гораду, пэўна, належыць навекі.
Лепшы ён самы на цэлай вялізнай планеце.
Ёсць тут душа, і складаюць яе чалавекі:

Добрыя, верныя, мудрыя, смелыя людзі.
Шмат іх ці мала - не так гэта многа і значыць.
Горад мой вольны, шчаслівы аднойчы ўсё ж будзе,
Бо гэта неба на свеце ўсім кожнага бачыць.