Памiж рухам i сыходам

Никита Стати
Пераклад на беларускую мову зь гішпанскай верша Актавіё Паса "Entre irse y quedarse"

Паміж рухам і сыходам баўлю дзень,
палюбіўшы пустую празрыстасьць.

Поўдзень цыркулюе і запаўняе сьвет:
ціхім калыханьнем скалынае ягоны кубак.

Ўсё мне вядома і ёсьць ілюзорным,
усё так блізенька і так бездакорна.

Паперы, кнігі, шкло і алоўкі
ёсьць дамавінамі іхных імёнаў.

Біты час цыркулюе ў скронях
аднастайная рошчына крові.
 
Асьветленыя муры ўжо не вязьніца,
а спэктакль фантомаў.

У цэнтры вока выяўляю сябе;
і ня гледзячы, бачу сябе на свае вочы.
 
На дыстанцыі момант расьсейваецца,
нерухома я крочу: я паўза.