Жаданне велiчнасцi

Мария Мучинская
Жаданні маняць, як атрута з чашы,
П`яняць i труцяць пакалечаныя душы.
Мы верым - пiкi  ворага няўдачы,
Iх cпробы нас прынізіць, змардаваць, замучыць.

Пыхлiвасцi атрута дае велiч,
Мы прывыкаем жыць з раздвоенай душою.
Мяняе твар наш вiннае пахмелле,
А розум хутае заслонай векавою…

Выкараняем жорсткаю рукою
Пазнання парасткi, не заглынуць святла iм.
Хлусня цячэ, пранiзана смалою,
Нахабна поўнiць сэрцы нашы трызны снамi.

Гарым жаданнем верыць ў сваю велiч,
Не заўважаем, на вачах грубее сэрца.
Ручай хлуснi нас лашчыць, быццам вецер,
Стараемся не чуць сiгналаў грамавержца.

Ды прыйдзе час прачнуцца, абудзiцца,
Падман растане ўмомант, агалiцца праўда.
Прымчыцца першым, хто ўсхваляў вялiкасць,
З ручва метамарфоз папiць -  прыгнаны смагай.